YouTube склаў топ-10 найлепшых кароткіх рэкламных відэа
- 23.10.2018, 14:43
Працягласць кожнага роліка - шэсць секунд.
YouTube апублікаваў рэйтынг найлепшых кароткіх рэкламных відэа, паведамляе marketing.by. У топ-10 увайшлі ролікі, выпушчаныя ў перыяд з ліпеня 2017 года да ліпеня 2018, працягласцю шэсць секунд.
Спіс найлепшых быў створаны з дапамогай даследчай кампаніі Ipsos. У якасці асноўнага алгарытму для стварэння рэйтынгу яна выкарыстала суадносіны праглядаў і ўключэння карыстальнікаў ва ўзаемадзеянне.
У YouTube адзначаюць, стратэгія рэкламадаўцаў у параўнанні з мінулым годам змянілася. Раней рэкламныя ролікі часцей мелі вялікую працягласць, а затым наўмысна ўціскаліся рэкламадаўцамі. У рэйтынгу 2018 года большасць рэкламы было першапачаткова створана ў 6-секундным фармаце.
1. Reese's - Egg Season
2. K9 Advantix II Flyswatter Commercial: 06 - Flea, Tick & Mosquito Treatment for Dogs
3. Rice Krispies Treats Holiday Santa Sleigh
4. How Does Keebler Make Each Perfectly Fudgy Fudge Stripes Cookie a Masterpiece?
5. 2018 Gorilla Tape Commercial
6. Sargento 100% Real Natural Cheese Slices
7. Duracell | Slamtone
8. SONIC Cookie Jar Shakes «Marriage» Bumper
9. The BBQ Pizza Stack
10. Dominos A Little Of This