BE RU EN

Турэцкія нацыяналісты разарвалі альянс з партыяй Эрдагана

  • 23.10.2018, 14:19

Раскол адбыўся праз пытанні амністыі.

Лідар Партыі нацыяналістычнага руху (MHP) Даўлет Бахчэлі заявіў аб спыненні саюза з кіроўнай Партыяй справядлівасці і развіцця Турцыі напярэдадні муніцыпальных выбараў, якія адбудуцца ў сакавіку 2019 года.

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Падчас выступу ў аўторак у парламенце, Бахчэлі паведаміў, што ягоная партыя MHP выставіць сваіх кандыдатаў на мясцовых выбарах вясной.

Раскол з кіроўнай Партыяй справядлівасці і развіцця Эрдагана паўстаў з прычыны канфлікту вакол амністыі для некаторых зняволеных, якую прапанавалі нацыяналісты.

«Цяпер мы пракладзем свой уласны шлях. Мы не плануем уступаць у альянс», - сказаў Бахчэлі.

MHP была ключавой часткай выбарчага альянсу Эрдагана падчас парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў гэтым летам. Партыя Эрдагана не змагла атрымаць парламенцкую большасць і таму мае патрэбу ў падтрымцы нацыяналістаў.

Апошнія навіны