BE RU EN

Турэцкі палітык паведаміў пра выяўленне астанкаў cаудаўскага журналіста

  • 23.10.2018, 12:54

Фрагменты цела былі выяўленыя ў калодзежы ў садзе консульства.

Старшыня турэцкай апазіцыйнай партыі "Радзіма" Дагу Перынчак заявіў, што фрагменты цела забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі знайшлі ў калодзежы на тэрыторыі генеральнага консульства Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле.

Пра гэта паведаміла турэцкае выданне Haberler, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Супрацоўнікі турэцкай службы бяспекі выцягнулі некаторыя часткі цела Хашогі з калодзежа ў садзе консульства падчас пошукавай аперацыі", - паведаміў турэцкі палітык.

Ён выказаў здагадку, што прэзідэнт Эрдаган раскажа пра гэта падрабязней падчас свайго выступу перад аднапартыйцамі ў аўторак, калі будзе даваць справаздачу аб ходзе расследавання.

Хашогі знік у консульстве ў Стамбуле 2 кастрычніка. Турэцкія ўлады сцвярджалі, што саудаўскія агенты забілі і раздзялілі на кавалкі журналіста. Саудаўская Арабія да апошняга адмаўляла факт смерці, пакуль не прызнала, што Хашогі памёр выпадкова, у выніку бойкі.

Апошнія навіны