BE RU EN

Леанід Судаленка: «Абноўленая» версія «дармаедскага» дэкрэта робіць першыя крокі

  • 23.10.2018, 11:57

Беларусаў пачынаюць «выхоўваць працай».

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў прававы інспектар прафзвязу РЭП Гомельскай вобласці, лаўрэат прэміі «Хартыі-97» Леанід Судаленка:

«Здаецца, «абноўленая» версія старога-новага дармаедскага дэкрэта пачынае рабіць першыя крокі.

У мяне на прыёме «беспрацоўны» праграміст, якога запрасілі на пасяджэнне так званай дармаедскай камісіі. На тым канцы проваду заявілі, што выхоўваць працай будуць, г.зн. працу прапаноўваць.

Яму ёсць што страчваць - кватэру аформіў на сябе, пагражаюць «камуналку» напоўніцу аплачваць.

Не адкідваючы адкупіцца ад дзяржавы адной базавай у выглядзе рамесніцтва, наважылі не хадзіць, а ўжо ў лютым нарэшце даведацца, што ж гэта такое, чым палохаюць нас беларусаў, ЖКГ за 100%».

Апошнія навіны