BE RU EN

Дэпутатам, якія падтрымалі перайменаванне Македоніі, дадуць ахову

  • 23.10.2018, 10:20

Ахову атрымаюць 80 дэпутатаў.

Дэпутатам парламента Македоніі, якія патрымалі перайменаванне краіны, дадуць дадатковую ахову.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў краіны Олівер Спасоўскі, піша Радыё Свабода.

Ён падкрэсліў, што ахову атрымаюць усе 80 дэпутатаў. Такая пастанова была прынятая пасля таго, як сем'і некалькіх парламентарыяў пачалі атрымліваць пагрозы.

20 кастрычніка парламент Македоніі прагаласаваў за перайменаванне краіны ў Рэспубліку Паўночная Македонія. За пастанову, якая дазволіць краіне прэтэндаваць на ўступленне ў NАТО і ЕЗ, прагаласавалі 80 са 120 дэпутатаў парламента.

Апошнія навіны