BE RU EN

Страляніна і выбухі ў Керчы: што напраўду адбылося

  • 23.10.2018, 9:06

Журналісты правялі дбайнае даследаванне.

Што напраўду адбылося ў Керчанскім каледжы? Грузавікі замест хуткіх і каледж пад аховай БТРаў. Ад выбуху газу да масавага забойства. Журналісты Крым.Реалии правялі дбайнае даследаванне, вывучылі ўсе факты і пагутарылі з псіхолагамі і экспэртамі ў балістыцы, каб аднавіць храналогію падзей і разабрацца ў здарэнні.

Выбух і расстрэл студэнтаў і выкладчыкаў у Керчанскім політэхнічным каледжы адбыўся 17 кастрычніка апоўдні. У выніку загінуў 21 чалавек, яшчэ больш за 40 пацярпелі. Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) Расеі сцвярджае, што ў політэхнічным каледжы адбыўся падрыў неўстаноўленага выбуховага прыстасавання. Паводле версіі следчага камітэта Расеі, страляніну і выбух у політэхнічным каледжы Керчы зладзіў студэнт 4-га курса, 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў, які пасля «звёў рахункі з жыццём».

Падрабязнасці - глядзіце ў відэа.

Апошнія навіны