BE RU EN

Украіна, Чарнагорыя, Нарвегія і Албанія працягнулі санкцыі супраць РФ

  • 22.10.2018, 20:21

ЕЗ вітае пастановы чатырох краін.

Албанія, Чарнагорыя, Нарвегія і Украіна далучыліся да падоўжаных персанальных санкцый ЕЗ супраць расейцаў і сепаратыстаў у анэксаваным Крыме і на акупаваных тэрыторыях Данбаса.

Пра гэта гаворыцца ў заяве высокага прадстаўніка ЕЗ, паведамляе прэс-служба Рады Еўропы.

13 верасня ЕЗ афіцыйна падоўжыла да 15 сакавіка 2019 года візавыя забароны і арышты актываў для 155 чалавек і 44 суб'ектаў, уцягнутых у дзеянні супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕЗ Чарнагорыя і Албанія, краіны-сябры еўрапейскай эканамічнай зоны Нарвегія, а таксама Украіна далучыліся да гэтай пастановы», - гаворыцца ў заяве.

Паведамляецца, што гэтыя краіны забяспечаць адпаведнасць іх нацыянальных палітык пастанове рады ЕЗ.

«ЕЗ бярэ пад увагу гэтае абавязанне і вітае яго», - гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны