BE RU EN

Андрэй Шарэнда - суддзі: Не бачу сэнсу ўдзельнічаць у гэтым фарсе

  • 22.10.2018, 19:23

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» параіў суддзі пачытаць Канстытуцыю краіны.

Сёння ў Берасці асудзілі пратэстоўцаў супраць акумулятарнага завода. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда атрымаў 15 базавых штрафу (367,5 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаванай «масавай акцыі».

На судзе актывіст заявіў:

«Пратаколы напісаны пад капірку. Віну не прызнаю. Права на мірны сход гарантаванае мне Канстытуцыяй і міжнародным правам, таму не бачу сэнсу ўдзельнічаць у гэтым фарсе», - цытуе Андрэя Шарэнду «Вясна».

«Сведкам» на працэсе выступаў міліцыянер роты ППСМ Ружанскі.

Апошнія навіны