BE RU EN

Фотафакт: Як выглядае адзін з інтэрнатаў у Магілёве

  • 22.10.2018, 18:57

Ці так праўда можна жыць?

Жанна Галяметдзінава распаўсюдзіла па гарадскіх групам ВКонтакте фатаграфіі інтэрната №16 КУП ЖРЭУ Ленінскага раёна. Месціцца ён у Магілёве на вуліцы Ямніцкі, 71, паведамляе mspring.online.

Відавочна, праблема з інтэрнатамі ў Магілёве хранічная.

У каментарах пад допісам Жанны Галяметдзінавай частка карыстальнікаў параіла жыхарам скарыстацца фарбай і самім прывесці ў парадак калідоры і санвузлы.

Аднак ёсць падазрэнне, што такога хаосу быць не павінна - як правіла, у аплату за карыстанне інтэрнатам уваходзіць таксама капітальны рамонт.

Жанна Галяметдзінава заклікала мясцовыя ўлады звярнуць увагу на стан інтэрната.

Апошнія навіны