BE RU EN

Каралева Ярданіі ўручыць Мэркель прэмію за палітычнае лідарства

  • 22.10.2018, 16:02

Прэмію прысудзіла Аб'яднанне выдаўцоў нямецкіх часопісаў.

Федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) стала лаўрэаткай прэміі за палітычнае лідарства, якая прысуджаецца Аб'яднаннем выдаўцоў нямецкіх часопісаў (VDZ). Узнагарода будзе ўручаная 5 лістапада ў Берліне, Мэркель атрымае яе з рук каралевы Ярданіі Раніі, паведаміла арганізацыя ў панядзелак, 22 кастрычніка. Пра гэта піша «Нямецкая хваля».

Як Мэркель, так і каралева Ранія «асабліва зразумела падкрэсліваюць значэнне міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемнай павагі ў гэтыя складаныя часы», заявіў старшыня VDZ Рудольф Ціман (Rudolf Thiemann).

З ягоных слоў, пастанова ўзнагародзіць прэміяй кіраўніцу нямецкага ўрада «знаходзіць выражэнне міжнароднага прызнання яе заслуг для плюралістычнага грамадства са свабодай слова і прэсы».

Апошнія навіны