Чатыры простыя спосабы для ўмацавання імунітэту
- 22.10.2018, 14:02
Навукоўцы з ЗША распавялі, як нядорага і эфектыўна ўмацаваць імунітэт.
Экспэрт у харчаванні Крыс Ньюбалд назваў 4 простыя спосабы для ўмацавання імунітэту, orthodox.od.ua.
Па-першае, спецыяліст рэкамендуе людзям у якасці прафілактыкі ад прастуды сродак «Пікнагенол», які з'яўляецца цалкам натуральным і зробленым з кары прыморскай хвоі. Па-другое, для падтрымання моцнай і здаровай імуннай сістэмы рэкамендуецца ўжываць гарбату з бузіны і шалфею.
Таксама Ньюбалд раіць прапіць комплекс вітамінаў С, D і цынк для падтрымання здаровай імуннай сістэмы. І апошняе, што раіць экспэрт - гэта рэгулярныя фізічныя практыкаванні. «Прафілактыка лепш, чым лячэнне, таму ўмацуйце свой імунітэт з дапамогай рэгулярных практыкаванняў, збалансаванай дыеты і паўнавартаснага васьмігадзіннага сну. Таксама могуць дапамагчы дамешкі з імуннымі пажыўнымі рэчывамі, такімі як бэта-глюканы, вітамін D3 і часнок.