BE RU EN

У Беларусі хочуць зрабіць тыдзень выходных

  • 22.10.2018, 10:39

Такі варыянт магчымы ў наступным годзе.

Урад разгледзіць магчымасць зрабіць тыдзень у траўні наступнага года «выходны», піша tut.by.

Як растлумачыў міністр эканомікі Дзмітрый Круты, у траўні 2019 года на адзін тыдзень выпадае некалькі выходных дзён: 7 траўня, у аўторак, - Радаўніца, традыцыйна панядзелак у гэтым выпадку абвяшчаецца непрацоўным днём з адпрацоўкай у якую-небудзь суботу. А 9 траўня, у чацвер, - дзень Перамогі, таму пятніцу, хутчэй за ўсё, таксама абвесцяць выходным днём - таксама з пераносам адпрацоўкі на іншы дзень. Такім чынам, на сераду, 8 траўня, прыпадае адзін працоўны дзень.

Апошнія навіны