BE RU EN

Самалёт і €25 тысяч у цукерках: Што канфіскавала беларуская мытня ў гэтым годзе

  • 21.10.2018, 19:33

Мытнікі канфіскавалі больш за 25 тысяч штук касметычных сродкаў.

Менская рэгіянальная мытня за 9 месяцаў гэтага года выявіла больш за 5 тысяч адміністрацыйных правапарушэнняў, піша kurjer.info.

Канфіскавана:

- касметычных сродкаў - больш за 25 000 штук;

- адзення і тэкстылю - больш за 3 500 штук;

- дэталяў для кампутарнай тэхнікі - 207 адзінак;

- гадзіннікаў і цыферблатаў - больш за 870 штук;

- аўтазапчастак у асартыменце - больш за 1 100 адзінак.

За 9 месяцаў распачата 19 крымінальных спраў. З іх 5 крымінальных спраў паводле факту ўхілення ад выплаты мыты на вялікую суму, 9 крымінальных спраў за кантрабанду, 5 крымінальных спраў за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. З незаконнага абароту працаўнікі мытні канфіскавалі блізу 800 г забароненых рэчываў.

Як паведамляецца, супрацоўнікі мытні прадухілілі незаконны ўвоз на мытную тэрыторыю ЕАЭС шасці элітных аўтамабіляў пад выглядам аўтазапчастак, планёра самалёта на 80 тысяч рублёў. Акрамя таго, спынена 5 спроб незаконнага перамяшчэння ў міжнародных паштовых адпраўленнях небяспечнага псіхатропу-мадафініла і €25 тысяч. У скрынцы з цукеркамі.

Апошнія навіны