BE RU EN

У Венесуэле затрымалі расейцаў за перавозку 147 кілаграмаў какаіну

  • 21.10.2018, 16:03

Наркотыкі знайшлі на танкеры, які стаяў у бухце.

Венесуэльская паліцыя затрымала траіх расейцаў і яшчэ 14 замежнікаў падчас ператрусу судна, на якім было выяўлена 147 кілаграмаў какаіну, паведамляе «Радыё Свабода».

Інцыдэнт адбыўся 7 кастрычніка. Тады праваахоўныя органы вызначылі абшукаць танкер Jose Progress, які стаяў у бухце. Карабель ішоў пад сцягам Панамы і павінен быў адправіцца ў Бельгію. Усім затрыманым выстаўленыя абвінавачванні ў незаконным абарачэнні наркотыкаў.

Апошнія навіны