BE RU EN

Міліцыя з АМАПам затрымалі пад Менскам 90 чалавек

  • 21.10.2018, 15:25

МУС зладзіла рэйд на рынку «Ждановічы».

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Менска супольна з АМАПам правялі рэйдавую адпрацоўку тэрыторыі гандлёвага дома «Ждановічы». Іх мэтай было выяўленне асоб, якія парушаюць грамадскі парадак, займаюцца бадзяжніцтвам і жабраваннем, паведамляецца на сайце ГУУС Менгарвыканкама, піша kp.by.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 90 чалавек, у дачыненні да якіх складзеныя 42 адміністрацыйныя пратаколы, з якіх: 31 - за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння на падставе арт.17.3 («Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення») КаАП РБ, 9 - за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт.23.4 («Непадпарадкаванне законнаму загаду ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў») КаАП РБ, 2 - за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння прадугледжанага арт.17.1 («Дробнае хуліганства») КаАП РБ.

Праверылі і легальнасць знаходжання на тэрыторыі РБ. Было праверана 28 замежных грамадзян. У выніку 5 замежнікаў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян у Беларусі.

Усяго ў ЦІП ГУУС Менгарвыканкама накіраваныя 10 чалавек.

Апошнія навіны