У Польшчы праходзяць выбары ў мясцовае самакіраванне
- 21.10.2018, 15:07
Ва ўсёй краіне адкрытыя 27 тысяч выбарчых участкаў.
У Польшчы праходзяць мясцовыя выбары. Польскія выбаршчыкі могуць аддаць свой голас да 21:00. Дагэтуль ва ўсёй краіне будуць адкрытыя блізу 27 тысяч выбарчых участкаў, паведамляе «Радыё Польшча».
Кшыштаф Лорэнц з Нацыянальнага выбарчага бюро растлумачыў, што час галасавання не павінен падаўжацца, аднак, такі сцэнар нельга выключаць. Раздзелы Выбарчага кодэкса прадугледжваюць магчымасць закрыцця выбарчага ўчастка ў выпадку сітуацыі, якая часова перашкаджае галасаванню.
«Калі такі перапынак, выкліканы, напрыклад, тэхнічнымі прычынамі - аварыяй электрычнасці або затапленнем - будзе дастаткова доўгім, каб выказаць здагадку, што гэта перашкодзіла многім выбаршчыкам прагаласаваць, у такіх выпадках час галасавання можа быць прадоўжаны», - адзначыў супрацоўнік Нацыянальнага выбарчага бюро.
Пастанова аб падаўжэнні часу галасавання прымаецца раённай выбарчай камісіяй пасля кансультацыі з вышэйшымі органамі. Затым адпаведная інфармацыя размяшчаецца на дзвярах выбарчага ўчастка.