BE RU EN

У Атэнах напалі на амбасаду Канады

  • 21.10.2018, 12:54

Нападнікі выкарыстоўвалі молаты і фарбу.

У нядзелю раніцай на канадскую амбасаду ў паўночным атэнскім прадмесці Халандры атакаваў гурт пад 10 чалавек, выкарыстоўваючы молаты, каб разбіць шыбу на ўваходзе.

Пра гэта піша Ekathimerini.

Зламыснікі кідалі чырвоную і чорную фарбу на фасад. Інцыдэнт адбыўся а 06:10 раніцы, ва ўсіх нападнікаў былі заслоненыя твары.

Ахоўнікі ў пасольстве выклікалі паліцыю, а кадры відэаназірання паказалі, што нападнікі прыехалі на матацыклах, якія яны прыпаркавалі ля супермаркета, размешчанага прыкладна за 150 мэтраў ад амбасады.

Аднаго мужчыну затрымалі ў абшары атакі, але пасля адпусцілі.

Апошнія навіны