BE RU EN

Расею адмаўляюцца далучаць да еўрапейскага аналагу SWIFT

  • 21.10.2018, 12:19

Цэнтрабанк РФ не атрымаў запрашэння.

ЦБ РФ пакуль не атрымліваў запрашэнне далучыцца да еўрапейскага аналагу аплатнай сістэмы SWIFT. Пра гэта паведаміла кіраўніца Банка Расеі Эльвіра Набівуліна ў эфіры тэлеканала "Расія-24", піша finanz.ru.

"Мы мяркуем, што такая канцэпцыя [аналага аплатнай сістэмы SWIFT] рэалізоўная. Што да еўрапейскай [ініцыятывы] - гэта іхні праект. Мы пакуль не атрымлівалі запрашэнняў у ім паўдзельнічаць, але, калі раптам яны будуць, вядома, мы разгледзім", - сказала яна.

Кіраўніца ЦБ адзначыла, што ў Расеі ініцыятыва стварэння альтэрнатыўнай SWIFT аплатнай сістэмы ўжо рэалізаваная, а таксама падрыхтаваная тэхнічная магчымасць для прылучэння замежных контрагентаў.

"Мы маем поўны аналаг SWIFT, і гэта не проста тэарэтычная мадэль, нейкае тэставанне, гэта дзейная мадэль. У нас цяпер больш за 10% усіх фінансавых паведамленняў праходзіць праз нашу сістэму. Яна зручная, бо працуе ў такіх жа фарматах, як SWIFT. Да яе далучаныя і банкі, і маюць магчымасць прылучацца і карпарацыі, і скарбніца. Ужо тэхнічна гатовыя варыянты, калі захочуць прылучыцца замежныя ўдзельнікі", - сказала Набівуліна.

Пры гэтым як бы ні развівалася сітуацыя, пагрозы фінансавай ізаляцыі Расеі няма, падкрэсліла яна.

Нагадаем, пра патрэбу стварыць у ЕЗ незалежную ад ЗША аплатную сістэму - аналаг SWIFT - у верасні заявіў кіраўнік МЗС Германіі Гайка Маас. Ён адзначыў, што такі праект дапаможа працаваць з Іранам у варунках санкцый ЗША, якія ўваходзяць у дзеянне з пачатку лістапада.

Міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, каментуючы ініцыятыву Мааса ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расея-24", адзначаў, што РФ ахвочая далучыцца да еўра-SWIFT.

Апошнія навіны