Фотафакт: Як будуць выглядаць тытунёвыя кіёскі ў Менску
- 20.10.2018, 21:01
Шмат беларусаў супраць пастановы ўлады.
2,5 тысячы пунктаў для продажу цыгарэт з'явіцца ў Беларусі на працягу двух гадоў, з якіх 500 шапікаў адкрыюць у Менску. Выраб «табакерак» ужо ідзе на ўсе застаўкі. Realt.by пабываў на заводзе ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі» і паглядзеў, як будуць выглядаць пункты для збыту тытунёвай прадукцыі.
Нагадаем, што 2,5 тысячы пунктаў для продажу цыгарэт плануе адкрыць кампанія «Энэрга-Ойл». Арэнда дзялянак для будаўніцтва гандлёвых аб'ектаў павінна давацца без аўкцыёнаў, дзель тытунёвых вырабаў у пунктах збыту - не менш за 80% усяго тавару.
Будаўніцтвам цыгарэтных кіёскаў займаецца завод вырабу зборнага жалезабетону ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі». Шапікі збіраюцца з панэляў, укамплектоўвацца вокнамі і дзвярыма. Дызайн вытрыманы ў нейтральных тонах - будкі будуць белыя з шэрымі элементамі.
Новыя тытунёвыя шапікі ўжо з'явіліся на вуліцах Гародні, Бабруйска і Ліды. У Менску іх будзе 500 штук.
Супраць пастановы ўлады выступае шмат беларусаў. Да прыкладу, з крытыкай выступіў адзін з лідараў БХД Павал Севярынец: