BE RU EN

Беларусы аб аўтакефаліі: Мы павінны быць незалежныя ва ўсім

  • 20.10.2018, 18:44

Менчукі прапанавалі БПЦ жыць сваёй галавой.

«Радыё Свабода» правяла апытанне сярод менчукоў на тэму аўтакефаліі для беларускай праваслаўнай царквы. Большасць жыхароў сталіцы сышлася на думцы, што раз Беларусь - гэта незалежная дзяржава, то і царква ў нашай краіне мае быць незалежнай.

Нагадаем, 11 кастрычніка Экуменічны патрыярх вярнуў Украінскую праваслаўную царкву ва ўлонне Канстанцінопаля. Была скасаваная пастанова Канстанцінопальскага патрыярхату ад 1686 года аб перадачы ўкраінскай царквы ў кіраванне Маскоўскага патрыярха.

C пункту гледжання Канстанцінопаля, Менск - гэта ўжо чужая для Масквы тэрыторыя. Раз касуецца Патрыяршы ліст 1686 года аб пераходзе Кіеўскай мітраполіі пад Маскву, то скасаванне тычыцца і Беларусі. Тады, у XVII стагоддзі, Рэч Паспалітая і Кіеўская мітраполія ўключалі ў сябе і беларускую тэрыторыю.

Апошнія навіны