BE RU EN

Больш за паўмільёна чалавек у Лондане патрабуюць другі рэферэндум што да Brexit

  • 20.10.2018, 17:58

Больш за тысячу чалавек прыехалі з розных куткоў Брытаніі.

Больш за паўмільёна чалавек бяруць удзел у дэманстрацыі ў брытанскай сталіцы з патрабаваннем правесці другі рэферэндум па Brexit.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на BBC.

Арганізатары пратэсту, ініцыятыва People's Vote, хочуць, каб народ меў права выказацца ў дачыненні да фінальнага пагаднення з ЕЗ аб выхадзе Брытаніі з блока - падтрымаць яго ці адхіліць.

Яны кажуць, што з 2016 года, калі брытанцы на рэферэндуме прагаласавалі за Brexit, многія факты аб фінансавых стратах і складанасці працэсу сталі вядомыя шырокай грамадскасці і гэта змяніла пазіцыю брытанцаў.

Тысячы людзей прыехалі з розных куткоў Брытаніі, каб узяць удзел у пратэсце. Людзі прайшлі маршам па вуліцах Лондана і накіроўваюцца да парламенцкай плошчы, дзе адбываецца галоўная дэманстрацыя.

Паводле звестак арганізатараў, у акцыі бяруць удзел 670 тысяч чалавек. Скотленд-Ярд пакуль не ацаніў колькасць дэманстрантаў.

Апошнія навіны