BE RU EN

Brexit: тысячы брытанцаў выйшлі на вуліцы Лондана

  • 20.10.2018, 16:48

Арганізатары паведамляюць, што ў маршы бяруць удзел 500 000 чалавек.

Пратэстоўцы, якія заклікаюць да правядзення рэферэндуму што да канчатковага пагаднення Brexit, крочаць Лонданам.

Пра гэта паведамляе BBC.

Са слоў арганізатараў, дэманстрацыя павінна стаць "самай вялікай, самай гучнай і самай важнай" сярод падобных.

Людзі ідуць на плошчу Парламента, дзе будзе праведзены мітынг.

Арганізатары паведамляюць, што ў маршы бяруць удзел 500 000 чалавек.

Прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй ужо выключыла такі рэферэндум.

Дэпутаты з усіх асноўных палітычных партый падтрымліваюць дэманстрацыю.

Скотланд-Ярд заявіў, што не змог ацаніць памер натоўпу.

Апошнія навіны