BE RU EN

У ДТЗ ва Украіне трапіў беларускі актор Яўген Смарыгін

  • 20.10.2018, 16:12

У аварыі загінула вядомая ўкраінская актрыса.

Аўтобус «Неаплан» вёз артыстаў з Львова ў Кіеў. Кіроўца аўтобуса ляцеў з хуткасцю больш за 100 км/гадзіну, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавіком. У выніку ДТЗ загінула пасажырка аўтобуса - 46-гадовая актрыса папулярнага камедыйнага ўкраінскага «Дызель шоў» Марына Паплаўская, паведамляе КП в Украине.

Яшчэ чацвёра артыстаў дастаўлены ў бальніцу. Сярод іх Яўген Смарыгін, былы ўдзельнік менскай каманды КВЗ «ЧП». Некалькі гадоў таму ён пераехаў ва Украіну і стаў працаваць у «Дызель-шоў».

Апошнія навіны