BE RU EN

«Прамой дарогай у рай»: Макарэвіч запісаў іранічную песню

  • 20.10.2018, 14:56

Вядомы музыкант адказаў на выступ Пуціна на Валдаі.

Саліст гурту «Машина времени» Андрэй Макарэвіч запісаў песню ў адказ на выказванне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра тое, што ўсе расейцы патрапяць у рай у выпадку ядзернага ўдару.

Відэа з песняй Макарэвіч апублікаваў у сябе ў Facebook.

Увага! Відэа ўтрымлівае нецэнзурную лексіку

Нагадаем, 18 кастрычніка на пасяджэнні Міжнароднага дыскусійнага клуба Валдай Пуцін адказаў на пытанне пра тое, што будзе з тымі, хто скарыстае ядзерную зброю супраць Расеі. Ён сказаў, што «мы як пакутнікі трапім у рай, а яны проста здохнуць, нават не паспеўшы пакаяцца».

Апошнія навіны