BE RU EN

Будынак ФСБ у Маскве закідалі яйкамі

  • 20.10.2018, 14:51

Затрыманыя два чалавекі.

У расейскай сталіцы Маскве супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі двух мужчын, якія кідалі яйкі ў будынак ФСБ на Вялікай Лубянцы, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу.

Паводле інфармацыі суразмоўцы агенцтва, інцыдэнт адбыўся ў пятніцу. Затрыманыя двое мужчын 1986 і 1981 гадоў нараджэння.

З ягоных слоў, абодва затрыманыя сцвярджаюць, што нідзе не працуюць. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны