BE RU EN

Пентагоне атрымалі па пошце канверты, якія магчыма, змяшчаюць рыцын

  • 2.10.2018, 21:45

Рыцын - адзін з самых небяспечных ядаў расліннага паходжання.

Міністэрства абароны ЗША паведаміла ў аўторак аб увядзенні каранціннага рэжыму ў паштовым аддзяленні Пентагона ў Вашынгтоне, паведамляе «Голос Америки».

Гэта адбылося пасля таго, як у Пентагон было даслана некалькі канвертаў, у якіх, як мяркуецца, знаходзілася таксічнае рэчыва рыцын.

У заяве Пентагона гаворыцца, што ФБР займаецца аналізам змесціва канвертаў, першы з якіх паступіў у паштовае аддзяленне Мінабароны ў панядзелак, 1 кастрычніка. У ведамстве адмовіліся ад далейшых каментароў.

Апошнія навіны