BE RU EN

МВФ і Украіна дамовіліся пра новую праграму дапамогі

  • 19.10.2018, 20:36

Міжнародны валютны фонд выдасць Украіне $3,9 млрд.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) заявіў, што дасягнуў пагаднення з уладамі Украіны аб выдачы краіне $3,9 млрд. Аб гэтым паведамляецца на сайце фонду.

«Дасягнутае сёння пагадненне сведчыць пра абавязак МВФ надалей дапамагаць Украіне ў дасягненні больш моцнага, устойлівага і ўсёабдымнага эканамічнага росту», - гаворыцца ў паведамленні.

Новы крэдыт паводле праграмы stand by разлічаны на 14 месяцаў і заменіць існае пагадненне, складзенае ў 2015 годзе і скончыцца ў сакавіку 2019 года. МВФ адзначае, што крэдыт будзе накіраваны на дзейнасць для зніжэнні інфляцыі на Украіне, кансалідацыі бюджэтных сродкаў, а таксама на правядзенне рэформ для ўмацавання падатковага адміністравання, фінансавага і энэргетычнага сектараў.

Цяпер пагадненне павінна быць ухваленае і зацверджанае кіраўніцтвам МВФ і яго выканаўчай радай.

Апошнія навіны