BE RU EN

Турчын узначаліў назіральную раду «Беларусбанка»

  • 19.10.2018, 20:01

Міністра эканомікі Крутога абралі намеснікам старшыні назіральнай рады.

У галаўным офісе ААТ «АСБ Беларусбанк» 19 кастрычніка прайшоў пазачарговы агульны сход акцыянераў, дзе была прынятая пастанова аб абранні назіральнай рады ў складзе дзевяці чальцоў.

Пасля заканчэння сходу прайшло пасяджэнне назіральнай рады. Пасаду старшыні назіральнай рады заняў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў аддзеле камунікацый ААТ «АСБ Беларусбанк».

Прызначаныя старшыні камітэтаў пры назіральнай радзе і абраны склад камітэтаў, прадоўжаныя паўнамоцтвы карпаратыўнага сакратара.

Назіральнай радай банка таксама зацверджаныя новыя рэдакцыі парадкаў аб сістэме ацэнкі эфектыўнасці работы назіральнай рады, аб камітэтах пры назіральнай радзе, прынятая пастанова аб скліканні пазачарговага агульнага сходу акцыянераў «Беларусбанка».

Апошнія навіны