BE RU EN

Кіраўніца Гагаузіі праігнаравала Дадона, пакінуўшы з працягнутай рукой

  • 19.10.2018, 18:51

Пасля няёмкага моманту кіраўнік Малдовы нязграбна паглядзеў на гадзіннік.

Падчас візіту прэзідэнтаў Малдовы і Турцыі Ігара Дадона і Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Камрат малдаўскі лідар трапіў у няёмкую сітуацыю.

Пра гэта піша Deschide.

На ўрачыстасцях кіраўніца Гагаузіі Ірына Улах прайшла міма Дадона, праігнараваўшы ягоную працягнутую руку.

Пасля няёмкага моманту Дадон нязграбна паглядзеў на гадзіннік.

Нагадаем, Гагаузія - аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне на поўдні Малдовы. Яно створанае з населеных пунктаў, дзе больш за 50% жыхароў складаюць гагаузы, а таксама з тых, дзе большасць жыхароў у выніку рэферэндуму добраахвотна пагадзілася ўвайсці ў аўтаномію.

Апошнія навіны