BE RU EN

Пара мяняць лысую гуму: якія шыны прадаюць беларусы?

  • 19.10.2018, 19:03

Агляд другаснага рынку шын.

Надвор'е ў кастрычніку радуе беларусаў як ніколі. Цёплыя дні прымушаюць адкласці думкі аб сэзоннай змене шын на няпэўны тэрмін, але ўжо неўзабаве пытанне, якой гуме аддаць перавагу і як хутчэй зрабіць гэта да надыходу халадоў, пачне моцна хваляваць аўтааматараў, піша abw.by.

Не менш важны нюанс, які паўстане перад купляй: купіць новыя шыны або выпадзе знайсці годны варыянт ужываных сярод мноства аб'яў аб продажу? Мы не станем на яго адказваць, бо шмат для каго гэта падобна да рэлігіі.

У сённяшнім матэрыяле проста прааналізуем прапановы ўжываных шын, якія можна сустрэць на нашым сайце.

У нашай базе - 9670 аб'яў аб продажу шын, у 1248 з іх прапануюцца новыя покрыўкі. Таму адпраўляемся шукаць цікавыя варыянты.

Што да шын з 14-15-м дыямэтрам дыскаў, то камплект еўрапейскіх вырабаў такіх марак, як Michelin і Pirelli, можна набыць прыкладна за 120-140 даляраў.

Як абяцаюць у аб'яве аб продажу гумы Michelin, рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае 7 мм.

За камплект шын ад беларускага канкурэнта просяць 95 даляраў, пры гэтым зазначана, што рэшта пратэктара на іх складае 8 мм.

Расейскія шыны Cordiant такога ж памеру, як і два папярэднія варыянты, прадаюць за 103 даляры.

А вось кітайскую гуму памеру 185/70 R14 можна набыць толькі за 47 даляраў. Прадавец аддае шыны разам з жалезнымі дыскамі ад Mercedes W123, бонус - каўпакі ад Nissan.

Яшчэ адна аб'ява аб продажу гумы маркі "Белшына": мадэль Бел-187М памеру 165/65 R14 з заяўленай рэшткавай вышынёй пратэктара 6 мм можна купіць толькі за 30 даляраў.

Пераходзім да шын з 16-17-м дыямэтрам дыскаў.

За камплект шын такіх марак, як Barum (Polaris 3) і Continental (ContiWinterContact TS850), памерам 225/55 R17 і з рэшткавай вышынёй малюнка пратэктара 7 мм (Barum) і 5 мм (Continental) просяць 200 і 229 даляраў адпаведна.

Іх кітайскі аналаг нашмат таннейшы. Шыны Effiplus можна купіць за 80 даляраў.

Крыху даражэй будзе каштаваць камплект кітайскай гумы Goodride. Шырыня шын - 215 мм, вышыня - 55 мм, дыяметр R16. На жаль, інфармацыі аб рэшце пратэктара няма. Камплект з 4 такіх шын прадаюць за 114 даляраў.

Калі разглядаць гуму памерам 205/55 R16, можна знайсці наступныя варыянты.

Камплект шын Michelin каштавацьме 240 даляраў пры рэшткавай вышыні пратэктара 8 мм.

Беларускую гуму ў такім жа стане можна набыць за 130 даляраў. У абвестцы пазначана, што камплект выкарыстоўвалі дзве зімы. Мадэль Бел-207.

Яшчэ адна аб'ява пра продаж прадукцыі "Белшыны" - за камплект такой гумы трэба будзе заплаціць 150 даляраў.

Диаметр шины Ширина/высота шины Минимальная цена Максимальная цена
R14 165/65 30$ 30$
R14 185/70 47$ 47$
R15 185/65 140$ 140$
R15 195/65 95$ 120$
R16 205/55 131$ 240$
R16 215/55 114$ 114$
R17 225/55 80$ 229$
R17 225/65 200$ 200$

Апошнія навіны