BE RU EN

«Зямля скаланалася»: Пад Санкт-Пецярбургам адбыўся магутны выбух на піратэхнічным заводзе

  • 19.10.2018, 17:44

Ёсць пацярпелыя.

У пятніцу, 19 кастрычніка, пад Санкт-Пецярбургам у Расейскай Федэрацыі адбыўся выбух на піратэхнічным заводзе «Авангард». Пра гэта піша «Новое время».

Агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на прэс-службу МНС РФ паведаміла, што з прычыны выбуху адзін чалавек пацярпеў, яшчэ чацвёра могуць знаходзіцца пад заваламі.

«На заводзе «Авангард» адбыўся тэхналагічны выбух без наступнага ўзгарання», - паведамілі ў МНС РФ.

Да месца надзвычайнага здарэння выехалі ратавальнікі. Створаны аператыўны штаб, абставіны высвятляюцца.

Як пішуць СМІ, выбух быў вельмі моцны, са слоў відавочцаў, «даслоўна зямля пад нагамі затрэслася».

Апошнія навіны