BE RU EN

Расея адмовілася вярнуць Польшчы абломкі самалёта Качыньскага

  • 19.10.2018, 16:26

Расея не ўважае за абавязак выконваць пастановы ПАРЕ.

Расея не будзе выконваць пастанову Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы аб вяртанні Польшчы абломкаў самалёта Ту-154М, пацярпелага катастрофу пад Смаленскам у 2010 годзе з прэзідэнтам Лехам Качыньскім і польскімі чыноўнікамі на борце, бо РФ не брала ўдзелу ў працы ПАРЕ. Пра гэта заявілі ў МЗС Расеі, паведамляе 18 кастрычніка «Радыё Польшча».

Расея не ўважае сябе за абавязаную выконваць пастановы Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, - спаслаўшыся на няўдзел краіны ў працы асамблеі, заявіла расейскае МЗС у каментары рэзалюцыі ПАРЕ, якая заклікае перадаць абломкі самалёта Ту-154М у Польшчу.

МЗС Расеі зноў заявіла, што абломкі польскага самалёта з'яўляюцца довадам у расследаванні, якое праводзіць Следчы камітэт Расейскай Федэрацыі. Элементы самалёта «ў адпаведнасці са стандартамі нацыянальнага заканадаўства павінны заставацца ў Расеі да заканчэння ўсіх неабходных працэдур», - падкрэслілі ў міністэрстве.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, якая заклікае Расею перадаць Польшчы абломкі самалёта Ту-154М, які ў 2010 годзе пацярпеў катастрофу пад Смаленскам.

У рэзалюцыі гаворыцца, што згодна з чыкагскай канвенцыяй краіна, у якой адбылася аварыя, абавязаная вярнуць абломкі і іншыя довады, як толькі будзе скончанае расследаванне тэхнічных прычын катастрофы.

41 чалец ПАРЕ прагаласаваў за рэзалюцыю, 6 устрымаліся, ніхто не быў супраць.

Апошнія навіны