BE RU EN

Лукашэнка прапанаваў адпраўляць студэнтаў у войска на летніх вакацыях

  • 19.10.2018, 16:12

Дыктатар заявіў, што «функцыя мужчыны - памерці дзеля жанчыны».

Лукашэнка сёння ў час сустрэчы са студэнтамі гарадзенскіх ВНУ распавёў аб магчымым спосабе барацьбы з ухілістамі ад тэрміновай вайсковай службы, паведамляе БелТА.

«Скосіш ад войска - потым не ведаю, на кім ты жэнішся. Сёння дзяўчына хоча, каб побач з ёю быў мужык, а не проста хтосьці там у штанах хадзіў. І таму цяпер я думаю, а як хлопцаў, якія паступілі ў ВНУ, падрыхтаваць і зрабіць мужыкамі. Мы ж ім адтэрміноўку даём, а потым ім пасля таго, як скончаць ВНУ, ужо не хочацца служыць, яны шукаюць розныя спосабы...», - сказаў Лукашэнка.

«Але мужык павінен умець размаўляць са зброяй. У адваротным выпадку ён не зможа абараніць сваю сям'ю, сваё дзіця, жонку, маці. Гэта ж наша функцыя - абараняць і памерці дзеля жанчыны. Так было заўсёды», - падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны