BE RU EN

ЕЗ: Пагадненне аб Brexit гатовае на 90%

  • 19.10.2018, 11:04

Дакумент узгоднены з брытанскай стараной.

Перамоўнік ЕЗ Мішэль Барні заявіў, што пагадненне аб стасунках з Брытаніяй пасля яе выхаду з Еўразвязу гатовае на 90%, аднак шанцы, што яго наогул не ўкладуць, застаюцца.

Пра гэта паведамляе Reuters.

"90% дакумента ўзгоднена з Вялікабрытаніяй", - сказаў Барні.

"Я перакананы, што пагадненне патрэбнае, але пакуль не ўпэўнены, што мы яго атрымаем", - дадаў ён.

У чацвер прэм'ер Брытаніі Тэрэза Мэй ды іншыя лідэры ЕЗ зноў выказалі ўпэўненасць, што яны змогуць укласці пагадненне аб Brexit, аднак дамоўленасці аб мяжы ў Ірландыі дагэтуль няма, і гэтае пытанне можа сарваць увесь працэс.

Тэрэза Мэй таксама дапусціла магчымасць працягу пераходнага перыяду пасля Brexit.

Апошнія навіны