BE RU EN

Лідэрскія курсы Паўла Севярынца пачаліся з аншлагам

  • 19.10.2018, 10:59

Бясплатныя курсы будуць доўжыцца тры месяцы.

У Менску пачаліся трохмесячныя бясплатныя лідэрскія курсы сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, раней вядомыя як "Курсы ды-джэяў Адраджэння", паведамляе прэс-служба БХД.

Першы занятак у культурнай прасторы "Тартак" сабраў поўную залу ўдзельнікаў усіх узростаў. Акрамя менчукоў, прыехалі ахвочыя паляпшаць свае лідэрскія здольнасці з Лынтупаў, Нарачы, Радашковічаў і Лагойска.

Праграма курсаў уключае заняткі беларусазнаўства, індывідуальнай і масавай псіхалогіі, тэорыі і практыкі шоў, кіравання, распазнання паклікання, адказнага лідэрства, медыйных і сеткавых тэхналогій, а таксама практычныя выпрабаванні.

Апошнія навіны