BE RU EN

У Беларусі два дзясяткі чыноўнікаў некалькі месяцаў узгаднялі тры словы

  • 19.10.2018, 10:15

Можна ўявіць, як ім было складана.

Вясной 2018 года ўзнікла патрэба змяніць пастанову Міністэрства аховы здароўя ад 2012 года. Для гэтага Міністэрству аховы здароўя давялося прымаць новую пастанову (№43 ад 22 траўня 2018 года), падпісаную першым намеснікам міністра Дзмітрыем Піневічам, паведамляе euroradio.fm.

Каб змяніць фармулёўку ў пункце аб правядзенні санітарнага нагляду Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, збіралі амаль два дзясяткі узгадненняў, якія былі і на ранейшым дакуменце (гэта чыноўнікі ў рангу міністра або роўнага да яго і ўсё старшыні аблвыканкамаў).

Усе ўзгадненні былі атрыманыя да канца жніўня, а на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь дакумент з'явіўся толькі 19 кастрычніка. Можна ўявіць, як складана чыноўнікам і сілавікам узгадняць дакументы, у якіх трэба змяніць больш за тры словы.

Апошнія навіны