BE RU EN

Відэафакт: На Берасцейшчыне ліса падышла да дому і настойліва спрабавала патрапіць унутр

  • 18.10.2018, 21:09

Інцыдэнт адбыўся ў аграгарадку Пяскі.

У Бярозаўскім раёне, у аграгарадку Пяскі, да прыватнага дома прыйшла ліса і скрэбла ў дзверы, спрабуючы трапіць унутр. Відэа апублікаванае на старонцы «ВКонтакте» «НЗ Беларусь|Будзь у курсе».

«Берасцейская вобласць, Бярозаўскі раён, аг. Пяскі, сярод белага дня) найбліжэйшы лес за кіламетраў пяць», - такі подпіс пад ролікам пакінуў аўтар. Чым скончылася гісторыя, не паведамляецца.

Нагадаем, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі лісіцы выходзяць да людзей. Як правіла, звяры хворыя на шаленства.

Апошнія навіны