BE RU EN

«Алеся», якая захрасла каля сховішча Нацбанка, працягнула свой падкоп

  • 18.10.2018, 20:41

«Алеся» спынілася 26 чэрвеня.

Механізаваны тунэлепраходны комплекс «Алеся» аднавіў пракладку тунэляў на трэцяй лініі менскага метро, паведамляе БелТА са спасылкай на генеральнага дырэктара УП «Менскметрабуд» Леаніда Стухальскага. З ягонай інфармацыі, працы былі адноўленыя тры дні таму і комплекс выйшаў на праектную магутнасць. На сёння зманціравана 5 колаў тунэлю, у другі дзень - 6.

«Алеся» спынілася 26 чэрвеня. Тады механізаваны шчыт працаваў у тунэлі, які ішоў ад станцыі «Вакзальная». Там ён затрымаўся ў зямлі пад прыватнымі дамамі, у выніку чаго на адным з падворкаў адбыўся абвал глебы. У «Менскметрабуд» пазней тлумачылі, што «Алеся» не магла трапіць на нейкія падземныя збудаванні тэхнагеннага характару. Імаверна прычына прыпынку механізаванага шчыта - складаныя гідрагеалагічныя ўмовы, бо глеба сцірала элементы механізму.

Да свайго прыпынку «Алеся» праклала два тунэлі ў бок станцыі «Юбілейная плошча» і прайшла 200 метраў у бок «Кавальскай слабады».

Трэцяя лінія менскага метро будзе называецца Зеленалужскай. У перспектыве на ёй плануюцца 14 станцый, якія звяжуць мікрараён Зялёны Луг з Курасоўшчынай.

Апошнія навіны