BE RU EN

Краіны ЕЗ дамовіліся пра ўвядзенне санкцый у адказ на кібератакі

  • 18.10.2018, 18:23

Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай рады.

Краіны Еўразвязу дамовіліся пра стварэнне санкцыйнага рэжыму ў адказ на кібератакі.

Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск на саміце ЕЗ у Брусэлі. З ягоных слоў, так еўрапейскія дзяржавы змогуць прадэманстраваць устойлівасць перад новымі пагрозамі. Заява Туска прагучала на фоне абвінавачванняў шэрагу заходніх краін у бок Расеі, якая, як сцвярджаецца датычная да ўзлому кампутарных сетак ва ўсім свеце, паведамляе «Радио Свобода».

Нідэрланды апублікавалі дэталі аперацыі супраць меркаваных агентаў расейскай выведкі, якія, як сцвярджаецца, у красавіку спрабавалі ўзламаць кампутары Арганізацыі забароны хімічнай зброі.

Пазней з такімі абвінавачваннямі выступілі ЗША, Вялікабрытанія і Канада. Паводле звестак заходніх спецслужбаў, сярод хакерскіх аперацый, якія ажыццяўлялі расейцы, быў таксама ўзлом базы звестак Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва, атака на атамную электрастанцыю ў Пенсільваніі і спроба атрымаць доступ да звестак расследавання нападу на «Боінг» рэйса МН17 пад Данецкам.

Апошнія навіны