BE RU EN

У Берасці міліцыя пераблытала актывіста з праваабаронцам

  • 18.10.2018, 17:05

Гэта адбылося падчас акцыі пратэсту ў нядзелю.

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Берасця пераблыталі праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Андрэя Сліжа з праваабаронцам Раманам Кісляком, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Адбылося гэта падчас затрыманняў у мінулую нядзелю, пасля акцыі «кармлення галубоў», - сцвярджае Сліж:

- Ніхто з афіцыйных асобаў, якія там хадзілі, не падышоў і не сказаў, што гэта «незаконнае масавае мерапрыемства». Далі штраф толькі за тое, што мы знаходзіліся на плошчы і кармілі галубоў.

Ужо пазней, па дарозе ў РАУС у дадатак да затрымання Андрэя Сліжа, спынілі і адправілі ў РАУС і праваабаронцу Рамана Кісляка.

У выніку, Сліжа пакаралі 10 базавымі адзінкамі штрафу. Раман Кісляк праз стан здароўя трапіў у лякарню, а адтуль ужо дадому. Суд мусіў адбыцца сёння, але яго перанеслі на 24 кастрычніка на 11:00.

Акрамя таго, на Кісляка ў РАУС склалі яшчэ адзін пратакол за акцыю 7 кастрычніка і там жа, у РАУС, пакаралі трыма базавымі адзінкамі штрафу.

Апошнія навіны