BE RU EN

Пуцін назваў напад у Керчы «наступствам падзей у ЗША»

  • 18.10.2018, 16:36

У Крамля, як заўсёды, «вінаватая Амерыка».

Прэзідэнт Расеі мяркуе, што падзеі ў Керчы, дзе падчас масавай стральбы загінуў 21 чалавек, сталі вынікам глабалізацыі, «уключаючы сацсеткі», піша РБК.

«Гэта ў тым ліку, мяркуючы з усяго, вынік глабалізацыі. Як ні дзіўна», - сказаў кіраўнік дзяржавы падчас выступу на штогадовым пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай». «У сацсетках, у інтэрнэце мы бачым, што цэлыя супольнасці створаныя», - растлумачыў ён.

Пуцін таксама выказаў меркаванне, што на здарэнне паўплывалі «вядомыя трагічныя падзеі ў ЗША».

«Моладзь з няўстойлівай псіхікай нейкіх ілжэгерояў для сябе стварае», - заявіў прэзідэнт. На ягоную думку, гэта азначае, што «ўсе мы, разам узятыя», у Расеі, дарэчы, і ў свеце «дрэнна рэагуем на зменлівыя ўмовы».

«Гэта значыць, што мы не ствараем патрэбнага, цікавага і карыснага кантэнту для моладзі. Яны хапаюць вось гэты сурагат гераізму. Гэта і прыводзіць да трагедый такога кшталту», - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны