BE RU EN

Арына Сабаленка можа ўзяць удзел у выніковым турніры WTA

  • 18.10.2018, 11:59

На сёння яна - першая запасная.

Першая ракетка свету румынка Сімона Халеп праз траўму спіны не выступіць на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Сінгапуры. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт WTA. Яе заменіць галандка Кікі Бертэнс. Халеп раней праз пашкоджанні знялася з турніру «ВТБ Кубак Крамля»: у спартоўкі дыягнаставана міжпазваночная грыжа, піша «Прессбол».

Гэта цяжкая пастанова, але так лепш для майго здароўя. Мая спіна не ў парадку, я не трэніравалася апошнія чатыры тыдні і не гатовая выступаць на гэтым узроўні. Усё яшчэ ёсь болевыя адчуванні, - сказала Халеп.

Выніковы турнір WTA пройдзе ў Сінгапуры з 21 да 28 кастрычніка. Акрамя Бертэнс, на турніры выступяць немка Ангеліка Кербер, японка Наомі Асака, чэшкі Петра Квітава і Караліна Плішкова, данійка Каралін Вазняцкі, амерыканка Слоан Стывенс і украінка Эліна Світоліна.

Такім чынам, першай запасной на сёння з'яўляецца Арына Сабаленка. Аднак беларуску ў рэйтынгу яшчэ могуць выперадзіць Настасся Севастава (Латвія) і Дар'я Касаткіна (Расея).

Апошнія навіны