BE RU EN

У Керчы ўзрасла колькасць загінулых ад выбуху і страляніны

  • 18.10.2018, 11:54

Загінуў яшчэ адзін чалавек.

Колькасць ахвяр у выніку выбуху і страляніны ў політэхнічным каледжы ў акупаванай Керчы ўзрасла да 21, паведамляе Інтэрфакс.

Раней паведамлялася пра 20 загінулых, уключаючы навучэнца каледжа, які і ўчыніў напад на навучальную ўстанову.

17 кастрычніка навучэнец каледжа Уладзіслаў Раслякоў зладзіў выбух і пачаў страляніну са стрэльбы ў палітэху, пасля чаго ўчыніў суіцыд. Першапачаткова была заведзеная крымінальная справа паводле артыкула "тэракт", аднак пазней яна была перакваліфікавалі на артыкул "забойства".

Апошнія навіны