BE RU EN

Фотафакт: На трасе М1 перакулілася фура з яблыкамі

  • 18.10.2018, 9:13

Яблыкі з трасы прыбралі і склалі ўздоўж узбочыны і на раздзяляльнай паласе.

За развязкай ля вёскі Паўлінава ў слонімскім кірунку на трасе М1 адбылася аварыя. Перакулілася фура з грузам яблыкаў.

ДТЗ адбылося 17 кастрычніка пад 18.30.

«Малады кіроўца за стырном фуры, як мяркуецца няправільна выбраў хуткасць, фура пачала хіліцца і перакулілася. Хлопец цяпер у лякарні, а ягоныя калегі чакаюць тэхніку, якая дапаможа паставіць грузавік на колы», - распавёў карэспандэнт tut.by.

Яблыкі з трасы прыбралі і склалі ўздоўж узбочыны і на раздзяляльнай паласе, каб яны не перашкаджалі праязджаюць кіроўцам.

Апошнія навіны