BE RU EN

Што вядома пра «керчанскага стралка», і як яму ўдалося пранесці зброю ў каледж

  • 18.10.2018, 7:59

У трагічнай гісторыі застаецца шмат «белых плям».

Апоўдні 17 кастрычніка 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў распачаў страляніну ў політэхнічным каледжы ў Керчы. Яго ахвярамі сталі 19 чалавек, сам ён скончыў жыццё самагубствам.

Пра тое, што стала вядома пра 18-гадовага забойцу ў Керчы і як яму ўдалося пранесці ў навучальную ўстанову зброю, напісала выданне «Медуза».

Са звестак агенцтва «Масква», новая сістэма бяспекі ў каледжы была змантажаваная ўсяго некалькі тыдняў таму: у кожным з двух карпусоў на ўваходзе паставілі па металадэтэктару, а таксама ўсталявалі тры турнікеты (два ў адным корпусе і адзін у другім). Работы былі закончаныя 20 верасня. Пры гэтым, як расказваў адзін з вучняў каледжа, на металадэтэктары ніхто не звяртаў асаблівай увагі, бо яны ўвесь час спрацоўвалі на ключы і тэлефоны ва ўсіх навучэнцаў. З ягоных жа слоў, на ўваходзе не было ахоўніка - там звычайна знаходзілася толькі вахцёрка.

Афіцыйна тып зброі, з якой вялася страляніна, не называецца. «Упаўнаважаная ў абароне правоў дзіцяці» ў Крыме Ірына Клюева паведаміла, што ў кастрычніку Раслякоў атрымаў дазвол на паляўнічыя стрэльбы (пазней яна адзначыла, што гэта «фэйкавая інфармацыя, хоць пакуль дакладна не вядома»). Тэлеграм-канал 112 пісаў, што тыдзень таму Раслякоў купіў да яе 150 патронаў, але аб куплі самой зброі ніякіх звестак не з'яўлялася, паведамляюць РІА Новости.

Калі выказаць здагадку, што гэта сапраўды была стрэльба, якую трэба перанабіваць пасля кожнага стрэлу, узнікае яшчэ адно пытанне: як нападнік змог забіць і параніць з яе некалькі дзясяткаў чалавек.

Стралок не пакінуў ні перадсмяротнай цыдулкі, ні якіх-небудзь пасланняў у сацыяльных сетках, пры страляніне ён не выкрыкваў лозунгаў. Чаму ён пайшоў на злачынства - незразумела.

Іншыя вучні каледжа казалі, што ён быў ціхі і не вёў старонкі ў сацыяльных сетках, адзін з іх зазначыў, што Раслякоў «вельмі ненавідзеў тэхнікум праз злых выкладчыкаў». Агенцтва FlashCrimea пісала, што Раслякоў пайшоў на злачынства праз нераздзеленае каханне, але гэта вельмі ненадзейная крыніца.

Праз падабенства некаторых дэталяў масавага забойства з падзеямі ў школе «Калумбайн» (забойцы тады таксама забілі з сябе ў бібліятэцы і прывялі ў дзеянне выбуховыя прылады) ў сацсетках абмяркоўвалася інфармацыя, што Раслякоў быў «калумбайнерам». Ніякіх довадаў гэтага няма.

Больш за ўсё сведчанняў пра Раслякова падае тэлеграм-канал Mash. Выданне піша, што падлетак «быў вельмі замкнёным, амаль ні з кім не камунікаваў і даўно выйшаў з сацсетак. Цікавіўся маньякамі». Бацькі Раслякова, са звестакк выдання, у разводзе; сам ён жыў з маці, якая працуе санітаркай у Керчанскім анкалагічным дыспансеры.

На сайце Рэн-ТВ выйшаў матэрыял, у якім паведамлялася, што Раслякоў у «ВК» узяў сабе псеўданім Уладзіслаў Рэйх. Крыху пазней паведамленні пра гэта распаўсюдзілі і іншыя выданні. «Гэты нік пацвярджае версію пра тое, што ён быў прыхільнікам Эрыка Харыса і Дылана Кліболда, якія расстралялі 13 чалавек у амерыканскай школе «Калумбайн», - паведамляў «МК». На старонцы Рэйха няма і не было ніякіх сведчанняў таго, што ён захапляецца забойствам у «Калумбайне».

У карыстальніка Уладзіслава Рэйха ў «ВК» двое сяброў. «Медуза» звязалася з адной з іх праз «Однаклассники». Жанчына паведаміла «Медуза», што не ведае, хто такі Улад Раслякоў. У адказ на пытанне, ці з'яўляецца Рэйх Расляковым, напісала: «Гэта не Улад Раслякоў! Не выдумляйце».

У далейшай перапісцы жанчына паведаміла, што карыстальнік «ВК» Уладзіслаў Рэйх - гэта ейны сын і цяпер ён знаходзіцца дома, а з Расляковым яна не знаёмая (у профілі жанчыны ў «Однаклассниках» ёсць фота з падлеткам, падобным на Рэйха). «Вы давялі чалавека да зрыву. У вас недакладная інфармацыя», - дадала яна. Праз некалькі гадзін пасля таго, як Раслякоў, як мяркуецца, застрэліўся, - карыстальнік Уладзіслаў Рэйх змяніў сваю фатаграфію профілю.

Аднакласніца Раслякова паведаміла «Медузе», што Рэйх «наогул не падобны» на Раслякова. У распараджэнне «Медузы» таксама патрапілі скрыншоты з чата з удзелам карыстальніка Уладзіслава Рэйху. 17 кастрычніка ён напісаў: «Ну і ўсё. Асобу яго выявілі. Але ж с*ка. Як мне цяпер на двор выходзіць».

Крыху пазней у тэлеграм-канале MDK быў апублікаваны фрагмент відэазапісу з удзелам Рэйху. У ім ён кажа: «СМІ пераблыталі мяне з тэрарыстам. Выклалі маё фота, маю спасылку на старонку, хоць я да гэтага не маю ніякага дачынення».

Таксама, сёння следчыя правялі ператрусы на месцы жыхарства бацькоў Уладзіслава Раслякова. «Говорит Москва» паведамляла аб затрыманні ягонага бацькі. Са звестак Daily Storm, ператрус у кватэры мужчыны доўжыўся тры гадзіны, пасля гэтага яго вывелі на двор у чорнай масцы.

Апошнія навіны