BE RU EN

СМІ: На прэзідэнта Гаіці ўчынены замах

  • 17.10.2018, 21:50

У выніку страляніны параненыя трое супрацоўнікаў аховы.

Прэзідэнт Гаіці Жавенэль Маіз патрапіў у сераду пад абстрэлу падчас цырымоніі, прысвечанай 212-й гадавіне смерці заснавальніка дзяржавы і нацыянальнага героя краіны Жан-Жака Дэсаліна. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на партал навін Haiti Libr.

Паводле ягоных звестак, прэзідэнт сур'ёзна не пацярпеў дзякуючы суладным дзеянням сваёй аховы і быў эвакуяваны ў бяспечнае месца. Страляніна пачалася падчас ўскладання кветак да мемарыяла а 09:30 паводле мясцовага часу. Партал паведамляе, што ў выніку абстрэлу паранены трое супрацоўнікаў аховы кіраўніка дзяржавы, адзін з іх у галаву.

Праваахоўнікі займаюцца пошукам нападніка.

Апошнія навіны