BE RU EN

«Савушкін прадукт» выкупіў Бярозаўскі сыраробны камбінат без правядзення аўкцыёну

  • 17.10.2018, 20:40

Берасцейскі аблвыканкам прадаў акцыі без правядзення аўкцыёну «на ўзгадненне з кіраўніком».

«Савушкін прадукт» набыў дзяржаўны пакет акцый «Бярозаўскага сыраробнага камбіната» сумаю больш за 62%, паведамляе Дзяржаўны камітэт маёмасці, паведамляе nn.by.

Берасцейскі аблвыканкам прадаў акцыі без правядзення аўкцыёну «на ўзгадненне з кіраўніком».

«Савушкін прадукт» аддаў за акцыі 86 326 461 рубель.

Грашовыя сродкі ў кошт аплаты акцый у поўным аб'ёме паступілі ў абласны бюджэт.

«Савушкін прадукт» - адзін з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў малочнай прадукцыі і сокаў.

Апошнія навіны