BE RU EN

Меркаваны забойца з Керчы распаўсюджваў у сацсетках расейскую прапаганду

  • 17.10.2018, 17:59

Уладзіслаў Раслякоў з'яўляўся прыхільнікам ідэй «расейскага свету».

Калумніст «Радыё Свабода» Аляксей Мінакоў апублікаваў у Facebook фатаграфіі са старонкі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», якая, як мяркуецца, належыць Уладзіславу Раслякову з акупаванай Керчы, паведамляе «Гордон».

Паводле звестак Следчага Камітэта РФ, студэнт 4 курса каледжа з Керчы, 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў напаў на навучальную ўстанову.

«Трагедыя ў акупаванай Керчы мае наўпроставае стаўленне да палітыкі. Прымітыўны падыход да трагедыі - гэта думаць, што нейкі вар'ят Улад Раслякоў расстраляў студэнтаў каледжа, а потым скончыў жыццё самагубствам. Але на гэтага «вар'ята» нешта ж паўплывала, сфармавала ягоны светапогляд і падштурхнула да забойства. У гэтым кантэксце, рэпост у сацыяльных сетках работ мастака з «Наваросіі» і аватарка з Пуціным у выглядзе Напалеона кажуць пра многае», - адзначыў Мінакоў.

На думку блогера, адказнасць за забойства двух дзясяткаў крымчукоў нясе не толькі хлопец 2000-га года нараджэння, але і «пуцінскі крамлёўскі рэжым, які прапагандысцкай машынай прамывае мазгі «расейскім светам».

Апошнія навіны