BE RU EN

Нацыянальная каманда Украіны перамагла нацыянальную каманду Чэхіі і выйшла ў вышэйшы дывізіён Лігі нацый

  • 17.10.2018, 11:40

Адзіны гол у двубоі забіў паўабаронца ўкраінскай зборнай у футболе Руслан Маліноўскі.

Нацыянальная каманда Украіны ў футболе перамагла каманду Чэхіі з лікам 1:0, забяспечыўшы сабе перамогу ў групе B1 Лігі нацый і выхад у дывізіён А.

Матч праходзіў у Харкаве на стадыёне "Металіст", піша censor.net.ua.

Адзіны гол у двубоі на 43-й хвіліне забіў паўабаронца украінскай каманды Руслан Маліноўскі. Гасцям не ўдалося забіць ні разу ў гэтым матчы.

У выніку 1:0 на карысць украінцаў, якія атрымалі трэцюю перамогу ў трох паядынках у групе В1. З 9 баламі Украіна стала недасягальнай для канкурэнтаў, забяспечыўшы сабе першае месца. Такім чынам, у наступным розыгрышы Лігі нацый каманда Украіны будзе выступаць у вышэйшым дывізіёне турніру - А.

Нагадаем, 7 верасня ў горадзе Угерску-Градышце каманда Украіны ў футболе ў дэбютным матчы Лігі нацый падолела каманду Чэхіі з лікам 2:1. Наступную пераможную сустрэчу ўкраінцы правялі ў Львове. Са Славакіяй каманда другі раз згуляе 16 лістапада ў Трнаве.

Апошнія навіны