BE RU EN

Фотафакт: Пасля Форуму рэгіёнаў у Магілёве зафарбавалі пешаходныя пераходы

  • 16.10.2018, 21:44

Калі пра гасцей улады клапоцяцца больш, чым пра гараджан.

Магілёўцы скардзяцца на нестандартныя дарожныя работы ў самым цэнтры горада, паведамляе mogilev.online.

Зручны пераход праз вуліцу Камсамольскую, які з'явіўся да Форуму, зафарбавалі чорнай фарбай. Тое ж самае здарылася з пераходам праз вуліцу Болдзіна.

Разметка па-ранейшаму выразна бачная. Людзі губляюцца, ці з'яўляецца зафарбаваны пераход пераходам або не, і ці правільна пераходзіць дарогу па ім.

Апошнія навіны